- Галоўная
- →
- Навіны
Студзеньскія музычныя вечары

Студзеньскія музычныя вечары
З 9 па 12 студзеня ў Брэсце пройдзе XXIV Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары».
У праграме фестывалю заяўлены 13 канцэртаў. У Брэсце чакаюць музыкантаў з 12 краін, уключаючы Германію, Грузію, Кітай, Нідэрланды, Швейцарыю і Японію.
Канцэрты ў рамках фестывалю будуць праходзіць на чатырох пляцоўках. Галоўнай сцэнай «Студзеньскіх вечароў» стане Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Таксама канцэрты адбудуцца ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа, Мастацкім музеі мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» і ўпершыню ў Пружанскім гарадскім Доме культуры.
Білеты можна набыць у касах горада Брэста.