XVII Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа - 2012. Класіка Plus»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
XVII Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа - 2012. Класіка Plus»

XVII Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа - 2012. Класіка Plus»

Брэст , Фэст 7 Верасня 2012

7-15 верасня 2012 года ў Брэсце прайдзе XVII Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа - 2012. Класіка Plus»

Мэта фестываля - прадстаўленне мастацтва нацыянальных тэатраў розных краін свету, якія развіваюць класічныя сцэнічныя традыцыі і накіраваны да пошуку сучасных сродкаў тэатральнай выразнасці.

Для знакамітых рэжысёраў і акцёраў, музыкаў і мастакоў, а таксама маладых талентаў Брэсцкі фестываль - гэта выдатная магчымасць прадставіць на суд для тэатральных дзеячаў і гледачоў свае лепшыя працы. Штогадовы Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» праводзіцца з 1996 года. За шаснаццаць гадоў творчы форум набыў аўтарытэт у міжнародным фестывальным руху. За гэты час у ім прынялі ўдзел творчыя калектывы з 53 краін свету.

Фестывальная праграма прадстаўлена пастаноўкамі розных жанраў і накірункаў тэатральнага мастацтва. Гэта класічная драматургія і смелыя наватарскія пастаноўкі, лялечныя спектаклі для дзяцей і дарослых, тэатр ценяў, вулічныя прадстаўленні і карнавальныя шэсці, пластычная драматургія і сучасная харэаграфія.

У рамках фестывалю плануецца правядзенне майстар-класаў, творчых сустрэч і канцэртаў. Праграма фэсту «Белая Вежа-2012. Класіка Plus» фарміруецца з класічных твораў у традыцыйнай і наватарскай інтэрпрэтацыі. Класіка - гэта крыніца, школа і натхненне.

Праграма фестывалю ўключае ў сябе конкурсную і пазаконкурсную частку:

  • сцэнічныя пастаноўкі сусветнай і нацыянальнай драматургіі;
  • пластычная драматургія і сучасная харэаграфія;
  • лялечныя спектаклі;
  • прадстаўленні;
  • студэнцкія пастаноўкі;
  • гасцявыя спектаклі.

Конкурсная частка праграмы ацэньваецца кампетэнтным міжнародным журы па наступных намінацыях:

  • лепшы спектакль (дыплом I, II, III ступені);
  • лепшая мужчынская роля;
  • лепшая жаночая роля;
  • эксперыментальная драма;

Адрас: Беларусь, г.Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Брэст