- Галоўная
- →
- Навіны
Святкаванне 1150-годдзя горада Полацка
Святкаванне 1150-годдзя горада Полацка
З 25 мая па 5 чэрвеня ў Полацку адбудзецца святкаванне 1150-годдзя горада!
У планах будучых мерапрыемстваў - правядзенне міжнародных навукова-практычных канферэнцый, праваслаўных канферэнцый з удзелам прадстаўнікоў трох Сафій (Ноўгарада, Кіева і Полацка), фестываля праваслаўнай творчасці і калакольнага звону, міжнароднага фестываля опернага мастацтва каля сценаў старажытнай Сафіі, выстава фатаграфіі і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, ярмаркі раместваў. Спецыяльна для гасцей будзе працаваць Горад майстроў.
Міністэрствам адукацыі разам з грамадскім аб`яднаннем «Беларускі рэспубліканскі союз моладзі» падрыхтаваны цыкл пазнавальных маладзежных мерапрыемств, прысвечаных гісторіі Полацка і яго культуры, якія пройдуць у школах і іншых вучэбных установах. Асобную святочную праграму распрацаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. На пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўке і святкаванню 1150-годдзя горада былі разгледжаны варыянты сувенірнай і друкаванай прадукцыі: канверта з арыгінальнай маркай і спецыяльным паштовым штэмпелем, сувенірных альбомаў, прысвечанных гісторіі Полацка.
ЮНЭСКА уключыў 1150-годдзе Полацка ў каляндар памятных датаў 2012-2013 гадоў. У штаб-кватэры гэтай міжнароднай арганізацыі ў Парыжу ў кастрычніку пройдзе выстава, прысвечаная самаму старажытнаму гораду Беларусі.
Святкаванні прысвечанныя 1150-годдзю Полацка распачнуцца ўвечары 25 мая.