Святкаванне 205-годдзя са дня народзінаў Напалеона Орды

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень7Вераснь6Кастрычнiк3Лiстапад3Снежнь2
Святкаванне 205-годдзя са дня народзінаў Напалеона Орды

Святкаванне 205-годдзя са дня народзінаў Напалеона Орды

Іванава , Раённае свята 22 Лютага 2012
22 лютага 2012 года ў горадзе Іванава святкуецца 205-годдзе з дня нараджэння Напалеона Орды.

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў вёске Варацэвічы і за 76 гадоў жыцця пакінуў свой след у мастацтве, музыцы і грамадска-палітычным жыцці. У сваіх творах Напалеон Орда адлюстраваў багацце Украіны і Беларусі, палацы і замкі, краявіды палескіх маёнткаў.
Яго творы з'яўляюцца цэннай крыніцай для гісторыказ архітэктуры і рэстаўратараў, так як большасць намаляваных ім аб'ектаў ужо не існуе або іх знешні выгляд перажыў значныя змяненні. Мастацкая спадчына Напалеона Орды прадстаўляе сабой больш 1150 акварэлей і графічных работ. Сярод іх больш 200 замалевак розных мясцінаў Беларусі, звязанных з жыццем знакамітых людзей і архітэктурных помнікаў: Каменецкая Вежа, Гора-Горацкі земляробчы інстытут, палацы, манастыры, сыдзібы і замкі ў Міру, Несвіжы, Навагрудке, Гродна і інш.
Як кампазітар Напалеон Орда з'яўлецца аўтарам віртуозных і меладычных мініяцюр - больош 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў і серэнад.

У горадзе Іванаве 22 лютага запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў: работнікі музейнага комплексу сумесна са школамі мастацтва і харэаграфіі, з Цэнтрам культуры і народных традыцый правядуць канцэртна-юбілейную праграму ў Доме культуры.