- Галоўная
- →
- Навіны
Вербная нядзеля і Вялікдзень у Паставах
Вербная нядзеля і Вялікдзень у Паставах
Паставы , Тэатралізаваная выява
31 Сакавiка 2012
31 Сакавіка і 1 красавіка 2012 года у фальклорна-міфалагічным комплексе «Азяркі» г.Паставы адбудуцца тэатралізаваныя паказы, прысвечаныя аднаму з галоўных перадвелікодных святаў - Вербнай нядзелі. А на працягу красавіка турыстам прапануецца экскурсійны тур
«Велікодныя традыцыі Пастаўскага Паазер'я» .У час прадстаўлення турысты даведаюцца аб забытых традыцыях, якія дайшлі даўніны і звязаных з гэтым днём. Займальны экскурсійны тур пад назвай «Велікодныя традыцыі Пастаўскага Паазер'я» прапануецца турыстам 7, 8, 14, 15, 21, 22, 28 і 29 красавіка. Турысты змогуць наведаць:
У гэтыя дні Вы зможаце паслухаць «валачобныя» песні і прыняць удзел у гульнях, звязаных з велікоднымі традыцыямі («бітком", "Катанне яек з горкі"), або ў спецыяльных варожбах на шчасце, поспех і багацце - «Вельканодных варожбах».
У якасці пачастункі турыстам прапануюць кулічы і велікодныя яйкі. А адметнай рысай свята стане наведванне адзінага ў Беларусі помніка Велікодным яйку.