Ралі-гонка «Славянскі Кубак» ў Браслаўскім раёне

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Ралі-гонка «Славянскі Кубак» ў Браслаўскім раёне

Ралі-гонка «Славянскі Кубак» ў Браслаўскім раёне

18-20 мая 2012 года ў Браслаўскім раёне пройдзе самая маштабная ралійная гонка - «Славянскі Кубак» 3-й этап Адкрытага Чэмпіянату Расіі па ралі 2012 года.
Ужо трэці год запар на старце збіраецца каля 50 прафесійных экіпажаў з розных краін свету. Спаборніцтва «Славянскі кубак» будзе праходзіць у два дні і першы старт будзе дадзены ў пятніцу днём. Нягледзячы на тое, што спаборніцтва будзе праходзіць на той жа мясцовасці, што і ў папярэднія гады, канфігурацыя трас зведае сур'ёзныя змены - некаторыя адрэзкі да гэтага не выкарыстоўваліся ні разу!
Агульная даўжыня 12 гравійных спецучасткаў складзе крыху больш за 120 км, а ўвесь маршрут гонкі будзе складаць каля 400 км.
У гэтым годзе зноў прыедуць знакамітыя гоншчыкі з розных краін Свету, а значыць гонка абяцае падарыць шмат станоўчых эмоцый гледачам.