- Галоўная
- →
- Навіны
Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл» у Нясвіжы
Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл» у Нясвіжы
У Нясвіжы пасля больш чым двухвекавога перапынку 30 чэрвеня – 1 ліпеня 2012 года пройдзе арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл»!Толькі тут, у гэтыя дні адбудзецца сустрэча гісторыі і сучаснасці, адкрыюцца таямніцы старога замка і яго жыхароў, а ў самую поўнач з’явіцца здань Чорнай Дамы Нясвіжа. На алеях парку, калі пашчасціць, сустрэнецца сам Караль Станіслаў Радзівіл – пане Каханку – на павозцы, што запрэжана чацвёркай мядзведзяў. Удзел у мерапрыемтсвы прымуць нацыянальныя тэатры, народныя і заслужаныя артысты Беларусі.
30 чэрвеня (субота) у 21.00 на замкавым двары Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіць да Вашай увагі спектакль «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл».
1 ліпеня (нядзеля) у 15.00 у тэатральнай зале ў замку Радзівілаў адбудзецца спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра «Паланез на развітанне…».
З 18.00 будзе працаваць Горад майстроў і рамёстваў. Ежа продкаў, рыцарскія турніры, гандлёвыя рады – усё гэта акуне Вас у сапраўдную атмасферу мінулых стагоддзяў.
На заканчэнне у 21.00 на замкавым двары пройдзе спектакль «Пане Каханку» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.