XV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
XV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

XV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Паставы , Фэст 8 Чэрвеня 2012

З 8 па 10 чэрвеня 2012 года ў горадзе Паставы пройдзе XV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

На працягу трох фестывальных дзён гасцей чакаюць ужо традыцыйныяі канцэрты і мерапрыемствы: канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, конкурс творчых калектываў і выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?" і, вядома, феерычны заключны гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю. Асаблівай увагі гледачоў заслугоўваюць канцэрт «Званы над Мядзелкай» з удзелам ансамбля званароў пад кіраўніцтвам Б. Бярозкіна і Нацыянальнага аркестра РБ імя І. Жыновіча і канцэрт класічнай музыкі, што пройдзе пад скляпеннямі касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах.

Пацвярджэннем таго, што міжнародны фестываль сапраўды не ведае межаў, служаць ўсё новыя і новыя калектывы, якія прымаюць у ім удзел. Не абыдзецца і ў гэтым годзе без новых адкрыццяў. Увазе гасцей будзе прадстаўлена выступленне Дзяржаўнага ансамбля песні, музыкі і танца Lietuva (Вільнюс).

Прыемным сюрпрызам для моладзі стане танцавальная праграма з удзелам групы «Дразды».

У сцен палаца Тызенгаўзаў пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне «Музыка беларускіх палацаў і сядзібаў» з удзелам Дзяржаўнага камернага аркестру Рэспублікі Беларусь.

І, вядома, наўрад ці хто-небудзь з гасцей зможа з`ехаць без сувеніра на памяць: бо на час фестывалю Паставы зноў, як і 600 гадоў таму, стануць цэнтрам рамеснай творчасці - дзесяткі народных майстроў з усёй Віцебшчыны прывязуць свае працы, каб прапанаваць іх гасцям .