ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

Маладзечна , Фэст 8 Чэрвеня 2012
8-10 чэрвеня 2012 г. у Маладзечна адбудзецца ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа.
Галоўная мэта фестывалю: прапаганда беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, беларускай мовы і літаратуры, увекавечанне памяці народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа.
Творчая праграма фестывалю будзе прадстаўлена паказам рок-оперы «Курган» І.Лучанка па матывах паэмы Я.Купалы; літаратурна-музычнай вечарынай «Паэзіі чароўная краса»; спектаклем па п’есе У.Вольскага «Цудоўная дудка»; паэтычнымі сустрэчамі з удзелам беларускіх паэтаў; прэзентацыяй новых выданняў да юбілеяў Я.Купалы і Я.Коласа; канцэртамі акадэмічнай і джазавай музыкі з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Таксама ў рамках правядзення фестывалю адбудзецца Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
У святочныя дні на Цэнтральнай плошчы г.Маладзечна адбудуцца выступленні аматарскіх калектываў Міншчыны, асобным элементам праграмы стане дэманстрацыя калекцый касцюмаў студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці. Для гасцей фестывалю каля канцэртнай пляцоўкі будзе абсталяваны Горад майстроў.