- Галоўная
- →
- Навіны
Сяброўская вандроўка «Магдэбургская Гародня»
Сяброўская вандроўка «Магдэбургская Гародня»
15 ліпеня 2012 года ў Гродна адбудзецца калектыўная экскурсія «Магдэбургская Гародня» ў межах праграмы «Падарожжа ў Еўропу».
У праграме экскурсіі:
Наведванне старадаўняга беларускага гораду і знаёмства з Царквой Св. Барыса і Глеба (Каложская царква), Фарным касцёлам і комплексам езуіцкага кляштару і калегіуму, Бернардынскім касцёлам і кляштарам, Францішканскім касцёлам і кляштарам, Касцёлам і кляштарам брыгітак, Старым і Новым замкамі, Харальнай сінагогай, архітэктурным комплексам Гарадніцы і іншымі помнікамі архітэктуры і горадабудаўніцтва Гародні.
Арганізатары: Еўрапейскі клуб, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі».
Кантакты для запісу на экскурсію і дадатковай інфармацыі: +375 29 169 48 11
«