- Галоўная
- →
- Навіны
Браслаўскі спінінг - 2012
Браслаўскі спінінг - 2012
Браслаў , Спартыўнае спаборніцтва
13 Кастрычнiка 2012
13 кастрычніка 2012, на возеры Снуды, на турыстычнай стаянцы «Перавалока» адбудуцца асабіста-камандныя (склад каманды 2 чалавекі) спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве «Браслаўскі спінінг - 2012». Спаборніцтвы праводзяць: аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Браслаўскага райвыканкама і ГПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».
Праграма спаборніцтваў:Лоўля рыбы ажыццяўляецца з уласных плаўсродкаў, забяспечаных неабходнымі выратавальнымі сродкамі.
Пераможцы вызначаюцца ў наступных намінацыях:Асабістае першынство:
- самы вялікі ўлоў (па вазе);
- самы буйны ўлоў (адзінкавы асобнік);
- самы вялікі ўлоў (у адзінках рыб);
- самая удачлівая жанчына-рыбалоў (самы вялікі ўлоў ў адзінках рыб);
- самы юны рыбалоў-аматар.
Каманднае першынство:
- Самы вялікі ўлоў (па вазе).