- Галоўная
- →
- Навіны
Лёгкаатлетычны прабег «Мой родны кут»
![Лёгкаатлетычны прабег «Мой родны кут» Лёгкаатлетычны прабег «Мой родны кут»](https://att.by/images/event/626_top.jpg)
Лёгкаатлетычны прабег «Мой родны кут»
Старыя Дарогі , Спартыўнае спаборніцтва
26 Кастрычнiка 2012
26-27 кастрычніка 2012 года ў в. Языль Старадарожскага раёна стартуе новы праект - лёгкаатлетычны прабег «Мой родны кут». Спаборніцтва будзе праходзіць у спалучэнні з традыцыямі і жыццём беларускага народа, шчырасцю і гасціннасцю вяскоўцаў.
- МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
Лёгкаатлетычны прабег «Мой родны кут» праводзіцца ў мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця, адбору перспектыўнай сельскай моладзі для заняткаў лёгкай атлетыкай і спортам, правядзення здаровага і актыўнага вольнага часу ў сельскай мясцовасці. - АРГАНIЗАТАРЫ:
Лёгкаатлетычны прабег праводзiцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, установай «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы», грамадскім аб'яднаннем «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі», Языльскiм сельскім саветам. - УДЗЕЛЬНIКI:
У лёгкаатлетычным прабегу прымаюць удзел усе жадаючыя, якія маюць допуск урача. - ПРАГРАМА:
Лёгкаатлетычны прабег праводзiцца асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, мужчын і жанчын у наступных намінацыях і па ўзроставых групах:- «800 метраў Івана Камара» (800 метраў) - хлопчыкі і дзяўчынкі 7, 8, 9, 10, 11, 12 гадоў;
- «Язылiца» (3 300 метраў) - юнакі і дзяўчынкі 13, 14, 15, 16, 17 гадоў;
- «Карнавальны забег» - незвычайны бег у карнавальных касцюмах, мужчыны, жанчыны: 40 гадоў і маладзей , 41 год і старэй;
- «25-юбілейных кіламетраў» (25 км.) - мужчыны, жанчыны: да 40 гадоў, 41-50 гадоў, 51-60 гадоў, 61-69 гадоў, 70 гадоў і старэй. ul> ol>