XXVI фестываль аўтарскай песні «Віцебскі лістапад»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
XXVI фестываль аўтарскай песні «Віцебскі лістапад»

XXVI фестываль аўтарскай песні «Віцебскі лістапад»

Віцебск , Фэст 27 Кастрычнiка 2012

26-28 Кастрычніка 2012 у Віцебску адбудзецца XXVI фестываль аўтарскай песні «Віцебскі лістапад» .
Гэта штогадовае свята, якое аб'ядноўвае ўсіх аматараў гітары і песні. Фестываль мае багатую гісторыю і з'яўляецца традыцыйным месцам сустрэчы віцебскіх гледачоў з аўтарамі-выканаўцамі з іншых гарадоў Беларусі і іншых краін. У розныя гады на фестывальнай сцэне выступалі Вераніка Доліна, Юрый Лорэс, Аляксандр Іваноў, Сяргей Каплан, Алена Казанцава, Галіна і Барыс Вайханскія, Лідзія Чэбаксарава, Аляксандр Баль, Вячаслаў Кавалёў і іншыя.
У рамках фестывалю праходзіць конкурс маладых аўтараў выканаўцаў і некалькі фестывальных канцэртаў.

Праграма фестывалю:

  • 26 кастрычніка (выставачная зала «Духаўскі круглік»)
    19 00 - Музычна-паэтычная сустрэча "У коле сяброў": аўтар-выканаўца з Германіі Gerd Krambehr
  • 27 кастрычніка (Цэнтр культуры «Віцебск», Маякоўскага, 1)
    18.00 - Канцэрт «Восеньскі круіз»: выступ лепшых удзельнікаў конкурсу з Беларусі, Украіны, Расіі; выступ удзельнікаў тэатра-студыі аўтарскай песні і сяброў фестывалю (Уладзімір Цвікі, Андрэй Касалапаў і Цімафей Чысцякоў, Алеся Мядзведзева і Яна Сухамлінава, Алена Цыганкова, Анатоль Працэнка і Руслан Ніколенка, Аляксандр Базылеў, Міхаіл Рубін, Трыо Дзяніса Кузнечыка, Валерый Зімніцкі, Дзмітрый Шашкоў і іншыя (Віцебск), Марыя Грушнік (Мінск), Вольга Ганакова (Магілёў), Саша Ветраў (Санкт-Пецярбург)
  • 28 кастрычніка (Цэнтр культуры «Віцебск», Маякоўскага, 1)
    16.00 - Канцэрт «Аксамітны сезон»: Ігар Пералыгiн, Уладзімір Цвікі, Святлана Пышненка і Іна Шабельная, Васіль Уласенка, Ніна Дарошчанка і інш. (Віцебск); Вольга і Ігар Падчыненкавы (Гродна); Gerd Krambehr (Германія); Рыгор Данскі (Масква)

Акрамя таго, на фестывалі пройдзе конкурс аўтараў і выканаўцаў . Конкурс праводзіцца ў 2 тура:

1-ы тур адбудзецца 27 кастрычніка ў 11.00 у будынку ДУ «Цэнтр культуры» Віцебск». У 1-ым туры прымаюць удзел усе канкурсанты, якія своечасова падалі заяўкі ў аргкамітэт і аплацілі фестывальны ўзнос. Заяўкі падаюцца ў аргкамітэт да 25 кастрычніка 2012 года. Узнос з удзельніка конкурснага адбору складае 40 000 (сорак тысяч) беларускіх рублёў (уключае выраб бэджу, прадугледжвае наведванне двух канцэртных мерапрыемстваў 27 і 28-га кастрычніка).
Намінацыі:
- Аўтар;
- Выканаўца;
- Дуэт, ансамбль
Па выніках 1-га тура вызначаюцца ўдзельнікі 2-га тура конкурсу.

2-гі тур - конкурсны канцэрт лепшых выканаўцаў - адбудзецца 27 кастрычніка ў 18.00 у ДУ «Цэнтр культуры» Віцебск». Па выніках правядзення 2-га тура конкурсу журы вызначае 2 (два) лаўрэаты фестывалю-свята, а так жа ўладальніка прыза глядацкіх сімпатый.