Калядныя музычныя вечары ў палацы Румянцавых-Паскевічаў

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень7Вераснь6Кастрычнiк3Лiстапад3Снежнь2
Калядныя музычныя вечары ў палацы Румянцавых-Паскевічаў

Калядныя музычныя вечары ў палацы Румянцавых-Паскевічаў

Гомель , Канцэрт 20 Снежня 2012
20-22 снежня 2012 года ў Белай гасцінай гомельскага палаца Румянцавых-Паскевічаў пройдуць Калядныя музычныя вечары з удзелам вядомых беларускіх выканаўцаў.

 Падобнага кшталту творчыя сустрэчы праводзяцца ўжо не першы год і спрыяюць папулярызацыі беларускага музычнага мастацтва і творчасці айчынных артыстаў. У гэтым годзе музычныя вечары будуць праходзіць тры дні, кожны з якіх будзе прысвечаны свайму музычнаму кірунку.
20 снежня серыю канцэртаў адкрые выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў Юрыя Блінова (фартэпіяна), падчас якога прагучаць больш за 30 танцаў Іагана Себасцьяна Баха, Сяргея Пракоф'ева і іншых кампазітараў. Выхаванец беларускай фартэпіяннай школы, лаўрэат міжнародных конкурсаў, на працягу многіх сезонаў дорыць сваё мастацтва слухачам Беларусі, Еўропы і Амерыкі.
21 снежні да ўвагі гасцей будзе прадстаўлена джазавая канцэртная праграма «Калядная імправізацыя». Падчас канцэрта прагучаць вядомыя джазавыя, блюзавыя і фанк кампазіцыі, творы такіх кампазітараў, як Duke Ellington, Count Basie, Glenn Miller, Charlie Parker, Herbie Hancock у выкананні калектыву «Vasabi jazz» band пад кіраўніцтвам Андрэя Васільева.
22 снежня пройдзе выступленне удзельніцы шматлікіх міжнародных арганных фестываляў, музыканта Полацкага сафійскага сабора, Ксенія Пагарэлай з канцэртам арганнай музыкі, у аснове якога ляжыць спалучэнне калядных традыцый і музыкі эпохі Барока (XVII-XVIII стагоддзяў). Прагучаць творы Мішэля Корретта, Даменіка Циполи, Іагана Пахельбеля, Бернарда Сабадзіні, Луі Дакена і Іагана Себасцьяна Баха.