- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнародны моладзевы тэатральны форум «Сакавік-кантакт»
Міжнародны моладзевы тэатральны форум «Сакавік-кантакт»
21-27 сакавіка 2013 года ў горадзе Магілёў пройдзе міжнародны моладзевы тэатральны форум «Сакавік-кантакт».Згодна з традыцыяй ў гэтым годзе ў Магілёве пройдзе ўжо восьмы міжнародны моладзевы тэатральны форум «Сакавік-кантакт». Мноства акцёраў, рэжысёраў, тэатральных крытыкаў і тысячы знатакоў тэатра збяруцца ў гэтыя дні ў Магілёве. У мінулым годзе ўдзел у форуме прынялі 16 тэатральных калектываў з 7 краін свету (Расіі, Польшчы, Украіны, Беларусі, Германіі, Ізраіля, Літвы), якія прадставілі гледачам 15 спектакляў і 2 перфоманса.
Праграма будучага форуму знаходзіцца ў сакрэце. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі тэатральнага мастацтва з Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Малдовы, Латвіі, Арменіі і Беларусі.
Упершыню за сем гадоў існавання форуму на ўдзел у ім заяўлены Магілёўскі абласны тэатр лялек, які плануе прадставіць гледачам пастаноўку «Гамлет».
На працягу сямі дзён гледачы ўбачаць наватарскія і арыгінальныя пастаноўкі пра жыццё сучасных маладых людзей, якія не толькі падораць яго ўдзельнікам і гледачам незабыўныя ўражанні, але і дапамогуць сфарміраваць добры мастацкі густ.