Рэспубліканскі адборачны тур па міні-футболе лігі «Seni Cup»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Рэспубліканскі адборачны тур па міні-футболе лігі «Seni Cup»

Рэспубліканскі адборачны тур па міні-футболе лігі «Seni Cup»

16-17 мая 2013 года адбудзецца сёмы Рэспубліканскі адборачны тур па міні-футболе лігі «Seni Cup».
Футбольны турнір лігі «Seni Cup», які праводзіцца па ўсіх правілах FIFA і з'яўляецца выдатнай магчымасцю для ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах людзей з абмежаванымі фізічнымі і інтэлектуальнымі магчымасцямі, праводзіцца ў Беларусі ўжо 7 гадоў. Гэты турнір дапамагае людзям з асаблівымі патрэбамі адчуць сябе паўнавартаснай часткай грамадства, папулярызуе спорт і актыўны лад жыцця сярод асоб з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама з'яўляецца святам для выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў.
Месцам правядзення рэспубліканскіх адборачных спаборніцтваў у рамках Міжнароднага чэмпіянату па міні-футболе «Seni Cup» выбрана пляцоўка Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея», размешчанага ў Мінскай вобласці на беразе Вілейскага вадасховішча.
Кубак «Seni Cup» штогод збірае гульцоў з усёй Еўропы і нават Азіі, кваліфікацыйныя гульні якога праходзяць у 10 краінах свету, а іх пераможцы сустракаюцца ў Польшчы для вызначэння наймацнейшага. Аднак удзельнікі турніру «Seni Cup» збіраюцца не толькі для таго, каб паказаць свае сілы, а яшчэ для таго, каб зладзіць свята дружбы і спорту. Бо турнір «Seni Cup» адкрывае перад яго ўдзельнікамі не толькі перспектывы спартыўнага росту, але таксама дае магчымасць павандраваць, як у межах Беларусі, так і за мяжой. А арганізатарам і фундатарам спаборніцтваў «Seni Cup» падае выдатную магчымасць для ўстанаўлення перспектыўных сяброўскіх кантактаў і далейшага развіцця дабрачынных ініцыятыў.
У рамках турніру прадугледжана культурная праграма, якая штогод суправаджаецца удзелам вядомых артыстаў беларускай эстрады, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў СМІ і знакамітых спартсменаў. Гэта не толькі жэст добрай волі і падтрымка ініцыятывы турніру, але і выдатная магчымасць сустрэцца ўсім неабыякавым да гэтай праблемы людзям.