9 мая у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
9 мая у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна»

9 мая у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна»

9 мая 2013 года ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 68-годдзю Вялікай Перамогі.
Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» ўяўляе сабой ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам, які з`яўляецца адным з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ваенна-гістарычным музеі сабрана найбольш поўная ў Беларусі экспазіцыя ўсёй ваеннай тэхнікі, авіяцыі, артылерыі, якая стаяла на ўзбраенні ў розныя гады, пачынаючы з часоў вайны. У музеі сабрана ўнікальная экспазіцыя расійскіх, польскіх і нямецкіх бронекалпакоў, якія захаваліся яшчэ з першай сусветнай вайны.
Штогод у Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне тут праводзяцца памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя падзеям ваенных гадоў. У гэтым 2013 годзе ў Дзень Перамогі ўсім жадаючым даецца магчымасць убачыць гістарычную аснову музея - узноўленае па даваенных чарцяжах грандыёзнае інжынернае абсталяванне, усе віды акопаў, бліндажы і ДОТы. Госці змогуць пакатацца на легендарным даваенным лёгкім танку БТ-7, пастраляць з халастой зброі, выпрабаваць наварыстую салдацкую кашу.

Месца правядзення: Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», Мінскі раён, в. Лашаны.