Міжнародны сямейны фэст «The Beatles Shabli 2013»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень10Жнiвень6Вераснь4Кастрычнiк3Лiстапад1Снежнь2
Міжнародны сямейны фэст «The Beatles Shabli 2013»

Міжнародны сямейны фэст «The Beatles Shabli 2013»

Валожын , Фэст 1 Чэрвеня 2013
1 чэрвеня 2013 у Дзень абароны дзяцей на тэрыторыі вядомага беларускага хутара Шаблі пройдзе Міжнародны сямейны фэст «The Beatles Shabli 2013».
Хутар Шаблі знаходзіцца ў 100 км ад Мінска ў Валожынскім раёне. За апошнія некалькі гадоў хутар стаў папулярным месцам правядзення найбуйнейшых open air фестываляў у Беларусі.
Апошні Бітлз-фестываль у нашай краіне прайшоў летам 2007 года. Удзельнікамі фестывалю ў гэтым годзе стануць знакамітыя музычныя гурты з Нарвегіі, Велікабрытаніі, Сербіі і Расіі, такія, як:
  • The Beatelles (Велікабрытанія);
  • The Bestbeat (Сербія);
  • Puttin' On The Beatles Style (Расія) і многія іншыя.
  • Беларусь на фестывалі будуць прадстаўляць гурты The Toobes, The Apples, Artefact, Real Jazz Band і Dj Ezhaka.
    У дзень правядзення мерапрыемства на тэрыторыі хутара Шаблі будзе адкрыта вялікая дзіцячая пляцоўка, дзе будуць арганізаваны гульні і конкурсы. На Фестывалі будзе працаваць свой Кірмаш, Батлейка, кальянная, кінатэатар у якім будуць трансляваць фільмы 60-х, будуць аргинізаваны зоны для спартыўных гульняў і спецыяльныя зоны для гульняў у шахматы, Діксіт або Zug um Zug за картачным сталом. Таксама будзе адкрыта «Рок-караоке», дзе любы жадаючы зможа выканаць адзін са знакамітых хітоў ліверпульскай чацвёркі.
    Беларускі «The Beatles Shabli 2013» стане прадаўжальнікам штогадовага Бітлз-Фестывалю, які праводзіцца на радзіме групы ў Ліверпулі. Штогод тысячы музыкантаў у розных гарадах выступаюць для публікі у памяць аб легендарным гурце «The Beatles».
    Месца правядзення: Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Малое Запруддзе.