Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл» у Нясвіжы

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл» у Нясвіжы

Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл» у Нясвіжы

Нясвіж , Фэст 28 Чэрвеня 2013
У Нясвіжы 28 і 29 чэрвеня 2013 года пройдзе арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл»
Фестываль названы ў гонар Уршулі Радзівіл, жонкі нясвіжскага ардыната Міхаіла Казіміра Радзівіла «Рыбанькі». Уршуля Радзівіл была таленавітай паэтэсай і драматургам, менавіта яна стала заснавальніцай нясвіжскага тэатра эпохі барока.
У гэтым годзе ўдзел у Міжнародным фестывалі тэатральнага мастацтва ў Нясвіжы прымуць не толькі народныя і заслужаныя артысты Беларусі, але і творчыя калектывы з розных краін. Асноўнай пляцоўкай фестывалю стане нясвіжскі Палацавы ансамбль.

У гэтыя дні ў тэатральнай зале і ў двары замка адбудзецца сустрэча гісторыі і сучаснасці, адкрыюцца таямніцы старога замка і яго жыхароў, а ў самую поўнач з'явіцца прывід Чорнай Дамы Нясвіжа. На алеях парку можна будзе сустрэць самога Караля Станіслава Радзівіл - пане Каханку. Тут будуць паказаны спектаклі і тэатралізаваныя паказы драматычнага, опернага, балетнага, музычнага жанраў, тэатраў лялек і пластыкі. «Горад старадаўніх рамёстваў», рыцарскія турніры, гандлёвыя рады, інструментальныя і танцавальныя выступленні акунуць Вас у атмасферу мінулых стагоддзяў.

Месца правядзення: Мінская вобласць, г. Нясвіж, замак Радзівілаў.