Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2013».

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2013».

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2013».

Маладзечна , Фэст 7 Чэрвеня 2013
7-8 чэрвеня 2013 г. у Маладзечна адбудзецца ХIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.
Традыцыйна асноўнай часткай мерапрыемства стане конкурс маладых выканаўцаў, ён пройдзе на галоўнай пляцоўцы горада Маладзечна. У гэтым годзе фестываль пашырыць свае межы - адзін з канцэртаў пройдзе ў пасёлку Чысць. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга рыхтуе да фестывалю пяць праграм. Аркестр правядзе канцэрт-адкрыццё, два канцэрты маладых выканаўцаў, музычную сустрэчу ў пасёлку Чысць. У планах аркестра - арганізацыя джазавага выступлення.
На фестывалі таксама адбудуцца выступленні камерных калектываў. Творчая праграма фестывалю будзе прадстаўлена музыкай беларускіх кампазітараў XX-XXI стагоддзяў. Таксама на фестывалі запланавана тэатральная праграма з удзелам вядомых беларускіх драматычных тэатраў, будуць арганізаваны творчыя сустрэчы з айчыннымі паэтамі і кампазітарамі.
У цэнтры горада ў гэтыя дні будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі, гандлёвыя рады і розныя атракцыёны.
Галоўная мэта фестывалю: прапаганда беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, беларускай мовы і літаратуры, захаванне нацыянальных традыцый і перадача іх новаму пакаленню.