- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль сельскага турызму «Заборскі фэст»
Фестываль сельскага турызму «Заборскі фэст»
29-30 чэрвеня у вёсцы Забор'е Расонскага раёна Віцебскай вобласці пасля некаторага перапынку зноў пройдзе фестываль сельскага турызму «Заборскі фэст».Для турыстаў і гасцей Расоншчыны рыхтуецца шырокая і цікавая праграма: кірмаш народных рамёстваў і промыслаў, магчымасць пракаціцца на байдарках па «зялёным маршруце» «Блакітныя каралі Расонаў», прэзентацыя агратурыстычных магчымасцяў раёна, тэатралізаванае прадстаўленне ў музеі партызанскага побыту «На вайне, як на вайне» ў вёсцы Роўнае Поле, а таксама іншыя анімацыйныя, забаўляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы.
Першы фестываль сельскага турызму прайшоў на Расоншчыне ў 2005 годзе па ініцыятыве гаспадароў сядзіб «Кралова хата» Аляксандра Крола і «Харэн» Алы Харэн. З тых часоў «Заборскі фэст» перажываў як ўзлёты, так і падзенні, мяняліся праграмы правядзення і змест мерапрыемстваў. Так, была зроблена спроба апярэдзіць «фэст» Першым фестывалем беларускага каня. Праводзіліся дзелавыя мерапрыемствы: «круглыя сталы», канферэнцыі, семінары. Прыязджалі шматлікія замежныя госці. Адраджэнне фестывалю сведчыць аб тым, што добрыя традыцыі павінны падтрымлівацца.
Месца правядзення: Віцебская вобласць, Расонскі раён, вёска Забор'е.