Mirum Music Festival

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Mirum Music Festival

Mirum Music Festival

Мір , Фэст 12 Ліпеня 2013
12-14 ліпеня ля сцен Мірскага замка пройдзе музычны фестываль сучаснай электроннай музыкі пад адкрытым небам - «Mirum Music Festival».
Пачатак мерапрыемства запланаваны на 15:00. Адкрыццё фестывалю пачнецца пад акампанемент аркестра гродзенскай філармоніі ў сінтэзе з электроннай музыкай.
«Mirum Music Festival» - першы ў Беларусі і на тэрыторыі краін СНД электронны open-air праект, што праходзіць штогод каля сцен гісторыка-культурнага помніка, уключанага ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Фестываль пачаў сваё існаванне ў 2012 годзе, з гэтага ж года фестывалю быў прысвоены статус міжнароднага, дзякуючы ўдзелу ў ім ды-джэяў з трох краін: Літвы, Беларусі і Расіі. У 2012 годзе гэты праект сабраў больш за 700 чалавек, у 2013 годзе чакаецца да 2-3 тысяч гасцей і ўдзельнікаў падзеі.
Мірскі замак - гэта турысцкі брэнд Рэспублікі Беларусь, які штогод наведваюць больш за 280 тысяч гасцей з усяго свету. Сёння гэта жывая легенда і ўнікальны помнік беларускага дойлідства, збудаваны ў пачатку XVI стагоддзя. 12 Ліпеня вытанчанасць архітэктурнага ансамбля як нельга лепш дапоўніць сучаснае музычнае мастацтва найвышэйшага ўзроўню выканання.
Хэдлайнерамі фестывалю ў 2013 годзе выступіць сусветна вядомае трыо з Літвы Mario & Vidis & Jazzu. Таксама ў фестывалі прымуць удзел госці з Расіі «Deep perfection», віртуозы гульні на хамусе «Khomusic proms», а таксама самыя вядомыя выканаўцы і рэзідэнты лепшых клубаў Беларусі, якія граюць музыку ў стылі house & jazz: A Glade, G100f & Alex D, Morgotika , Verde & Sugar, 50k, Stop Time і многія іншыя. Спецыяльны госць з Масквы ды-джэй Lay-far.

Месца правядзення: гарадскі пасёлак Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць.