- Галоўная
- →
- Навіны
Пяты адкрыты фестываль-конкурс моладзевых творчых работ «Крокі»
Пяты адкрыты фестываль-конкурс моладзевых творчых работ «Крокі»
У перыяд з 22 па 25 жнівеня 2013 года ў г. п. Акцябрскі пройдзе V адкрыты фестываль-конкурс моладзевых творчых работ «Крокі». Традыцыйна фестываль праходзіць у маляўнічым кутку беларускага Палесся. У насычанай фестывальнай праграме гледачоў і ўдзельнікаў чакаюць экскурсіі, дыскатэкі, сумесныя выступленні, выбары «міс Фестывалю» і многае іншае.Свае таленты ў конкурсе праявяць маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 13 да 31 года ў такіх намінацыях, як народны і эстрадны вакал, харэаграфія (народныя і эстрадныя танцы), інструменталісты і вакальна-інструментальныя групы.
Упершыню фестываль быў праведзены ў 2009 годзе. На першым фестывалі на суд гледачоў і журы было прадстаўлена больш за 240 творчых работ у розных намінацыях. Тры дні ўдзельнікі з горада Мінска, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей змагаліся за права быць лепшымі. У 2010 годзе фестываль-конкурс не толькі павялічыў колькасць удзельнікаў, але і пашырыў геаграфічныя межы. Да нас прыехалі госці з Украіны і Таджыкістана. На працягу трох дзён гледачы і журы змаглі ўбачыць і ацаніць каля 300 творчых работ маладых выканаўцаў у розных намінацыях. У 2011 і 2012 годзе не толькі значна пашырылася геаграфія фестывалю, але і прыкметна вырасла якасць творчых работ, што асабліва было адзначана членамі міжнароднага журы.
У гэтым годзе прадугледжваюцца выступленні калектываў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама ў фестывалі прымуць удзел госці з Афрыкі, Індыі, Турцыі, Украіны і Балгарыі.
Месца правядзення: Гомельская вобласць, г. п. Акцябрскі.