Фестываль кветак «Cпадчына мая - старонка родная»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль кветак «Cпадчына мая - старонка родная»

Фестываль кветак «Cпадчына мая - старонка родная»

Шчучын , Фэст 18 Жнiўня 2013
18 жніўня 2013 года у г.п. Жалудок Шчучынскага раёна пройдзе фестываль кветак.
Яркія фарбы, унікальныя кветкавыя кампазіцыі, духмяныя водары, весялосць і добры настрой - усё гэта дорыць гасцям фестываль кветак, які стаў брэндам гарадскога пасёлка Жалудок Гродзенскай вобласці. У фестывальныя дні вуліцы, двары, вокны і балконы дамоў ўпрыгожаны кветкамі, а на галоўнай плошчы разгортваецца гулянне. Пасля маляўнічага шэсця праходзяць конкурсы кветкавых кампазіцый і букетаў, прэзентацыі садаводаў-аматараў, модныя дэфіле ў кветкавых касцюмах, выставы фотаздымкаў і малюнкаў, майстар-класы па стварэнні шэдэўраў з кветак і пялёсткаў. Тут жа спецыялісты Батанічнага саду і Нацыянальнай акадэміі навук праводзяць кансультацыі па вырошчванні кветак і дэкаратыўных раслін.
На пляцоўках фестывалю праходзяць канцэрты, літаратурныя сустрэчы, вясёлыя спаборніцтвы, а народныя ўмельцы ствараюць арыгінальныя сувеніры. На кірмашы народных кулінарных рэцэптаў можна паспрабаваць напоі, настаi на гаючых кветках і травах, паласавацца варэннем, паспрабаваць нацыянальныя беларускія стравы. Жадаючыя таксама могуць здзейсніць шпацыр ў былы радавы маёнтак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх.

Месца правядзення: Гродзенская вобласць, Шчучынскi раён, г.п. Жалудок.