Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы «Мерлін трофі»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы «Мерлін трофі»

Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы «Мерлін трофі»

У перыяд з4 па 6 кастрычніка 2013 каля вёскі Цярэблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці пройдуць Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы «Мерлін трофі».
«Мерлін-трофі» - гэта пазадарожная гонка па бездаражы на былым вайсковым палігоне каля вёскі Цярэблічы. Удзельнікаў чакаюць прыгоды на трасе, якая пралягала праз Альманскія балоты, якія з'яўляюцца найбуйнейшым у Еўропе комплексам верхавых, пераходных і нізінных балот, якія захаваліся да нашых дзён у натуральным стане.
Акрамя таго, тут можна ўбачыць, як жывуць палешукі, наведаць гістарычныя месцы, акунуцца ў свет прыроды.
У гонцы можа прыняць удзел любы ахвотны, папярэдне звязаўшыся з арганізатарамі. Сам спаборніцкі працэс уяўляе сабой GPS гонку 24 гадзіны, падчас якой ўдзельнікам трэба будзе праехаць па забалочаных месцах, перавальваючыся з адной каляіны ў іншую, пераязджаючы брады і старыя забытыя дарогі. У мінулым годзе «Мерлін трофі» сабраў каля 70 экіпажаў.

Месца правядзення: Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, вёска Цярэблічы, Альманскія балоты.