Спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве «Браслаўскі спінінг 2013»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве «Браслаўскі спінінг 2013»

Спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве «Браслаўскі спінінг 2013»

26 кастрычніка 2013 года ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці пройдуць спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве «Браслаўскі спінінг».
«Браслаўскі спінінг» - падзея для аматараў рыбнай лоўлі і адпачынку на прыродзе.
Удзельнікам спаборніцтваў па спартыўным рыбалоўстве можа стаць кожны, хто любіць праводзіць вольны час з вудай ці спінінгам і мае плаўсродкі з выратавальнымі прыладамі. Штогод пераможцы вызначаюцца ў некалькіх намінацыях, сярод якіх «самы буйны ўлоў па вазе», «самы юны рыбалоў-аматар», «самы буйны ўлоў» (адзінкавы экзэмпляр), «самы вялікі ўлоў» (у адзінках рыб) і іншыя. Спаборніцтвы пачнуцца каля сямі гадзін раніцы пасля агляду камісіяй рыбалоўных снасцяў і плаўсродкаў, падлік улову арыентыровачна запланаваны на дзве гадзіны дня.
Традыцыйна ў мерапрыемстве прымаюць удзел аматары рыбнай лоўлі не толькі нашай краіны, але і Расіі, Латвіі, Літвы. «Браслаўскі спінінг» - гэта выдатная магчымасць адпачыць на прыродзе, бо акрамя спаборніцтваў тут будзе арганізавана культурна-забаўляльная праграма, а таксама дэгустацыя вухі.

Лоўля рыбы ажыццяўляецца з уласных плаўсродкаў, забяспечаных неабходнымі выратавальнымі сродкамі.

Месца правядзення: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, вадаёмы Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».