А ці не жаніць нам «Цярэшку»?

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
А ці не жаніць нам «Цярэшку»?

А ці не жаніць нам «Цярэшку»?

Лепель , Народныя гулянні 7 Студзеня 2014

Штогод напярэдадні праваслаўных каляд у Лепельскім раёне традыцыйна праводзіцца народны абрад «Жаніцьба Цярэшкі". Гэта дзейства сыходзіць каранямі яшчэ ў часы Полацкага княства, калі рэальна існуючы Цярэшка быў апекуном закаханых, захавальнікам сямейнага ачага. Старажытны абрад прыцягвае мноства людзей з усёй тэрыторыі Беларусі, нярэдка прымаюць удзел ў абрадзе замежныя госці.

Кожны юнак, мужчына ў гэтую ноч становіцца «Цярэшкай» і выбірае сабе «жонку», з якой потым і згуляе жартаўлівае вяселле з танцамі, песнямі. Будучыя «муж і жонка» запрашаюць у вялікую хату сваіх «бацьку і маці» . Правядзенне вясельнага абраду ў выглядзе танца - рытуалу ўжо бяруць на сябе «бацькі»: яны выводзяць выбраных «жаніха і нявесту» ў цэнтр кола і круцяць іх разам, напяваючы абрадавыя песні. Пара становіцца «сям'ёй». Так, па чарзе «жэняць» кожную пару . Самае вясёлае і цікавае - гэта калі ўсё «маладыя» праходзяць выпрабаванні. У канцы традыцыйнае застолле з беларускімі прысмакамі . Гэта дзейства лічыцца містычным, сакральным і толькі на Лепельшчыне захавалася ў побыце мясцовага насельніцтва. За унікальнасць і старажытнасць гэтая традыцыя ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Дата правядзення: 6-7 студзеня 2014 .
Месца правядзення: в. Селішча, Лепельскі р -н, Віцебская вобласць.

Больш падрабязна пазнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Віцебскай вобласці можна на партале: ekskursii.by

Забраніраваць гасцініцу ў горадзе Лепелі можна прайшоўшы по спасылцы: belhotel.by