- Галоўная
- →
- Навіны
Першы Міжнародны фестываль фокуснікаў «Magic show»
Першы Міжнародны фестываль фокуснікаў «Magic show»
8-9 лютага 2014 г. у г. Гродна пройдзе Першы Міжнародны фестываль фокуснікаў «Magic show».
У праграме фестывалю:
- семінары, лекцыі, майстар-класы для пачаткоўцаў ад майстроў жанру;
- дылер-шоў (прэзентацыя з продажам) магічнага рэквізіту;
- конкурс ілюзіяністаў ў 3 намінацыях («Сцэнічная магія», «Мікрамагія» і «Ментальная магія») і ў 2 узроставых катэгорыях (да 18 гадоў і старэйшыя за 18 гадоў);
- 2 гала-канцэрта.
Чакаецца ўдзел каля 70 артыстаў з розных краін. Сваё майстэрства прадставяць такія мэтры жанру, як старшыня Расійскай асацыяцыі ілюзіяністаў Уладзімір Руднеў, прызёр Міжнародных фестываляў у Монтэ-Карла і Бадэн-Бадэне - беларус Пётр Стасевіч, сярэбраны прызёр на фестывалі ў Японіі (Сапара) Васіль Трунаў - фіналіст тэлешоў «Здзіві мяне»; ўкраінскія артысты Улад Крываногаў, Юрый Мончак (з унікальнай праграмай Laser man), Міхаіл Ясько, Аляксандр Аляксандэр, літоўскі спецыяліст па ментальнай магіі Нікалас Кін і многія іншыя.
Месца правядзення: Гродзенскі абласны драматычны тэатрЧас правядзення: гала-канцэрты 9 лютага ў 16.00, 19.00.