- Галоўная
- →
- Навіны
IX Міжнародны моладзевы тэатральны форум «M.@rt.кантакт»
IX Міжнародны моладзевы тэатральны форум «M.@rt.кантакт»
З 21 па 27 сакавіка ў Магілёве пройдзе IX Міжнародны моладзевы тэатральны форум «M.@rt.кантакт».
У фестывалі прымуць удзел 17 творчых калектываў з 9 краін - Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Польшча, Балгарыя, Германія, Італія і Вялікабрытанія. Спектаклі будуць праходзіць на 5 пляцоўках на працягу 7 дзён.
У гэтым сезоне акцэнт зроблены на сусветную класіку - гледачам будуць прадстаўлены эксперыментальныя трактоўкі твораў Шэкспіра, Гётэ, Дастаеўскага, Купалы і інш. Пастаноўкі адрозніваюцца разнастайнасцю жанраў - монаспектакль, музычная сямейная трагікамедыя, казка, трагедыя, вулічнае шоу, драма, спектакль-кабарэ, фантазія, танцавальны перфоманс і нават лекцыя.
Акрамя тэатральных паказаў у рамках форуму будуць праводзіцца штодзённыя прэс-канферэнцыі, «круглы стол», «Майстэрня маладой рэжысуры», майстаркласы для акцёраў па розных напрамках і тэхніках.
Квіткі на спектаклі можна набыць у касе Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра альбо праз Інтэрнэт.