- Галоўная
- →
- Навіны
XII Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы»
XII Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы»
2-5 ліпеня 2014 г. у Бабруйску адбудзецца XII міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», накіраваны на развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў, папулярызацыю народнай творчасці і традыцый.
Выступы на фестывалі не носяць конкурснага характару. Творчыя калектывы прадстаўляюць нумары розных жанраў (песеннага, музычнага, харэаграфічнага), якія адлюстроўваюць нацыянальныя культурныя традыцыі сваёй краіны. Акрамя таго яны могуць прыняць удзел у выставе-прэзентацыі нацыянальнага сувеніра, нацыянальных пачастункаў, выставе-конкурсе «Вянок, як сімвал фестывалю - у падарунак фэсту».
За гады правядзення ўдзельнікамі фестывалю сталі творчыя калектывы з Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Венесуэлы, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Індыі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Чарнагорыі і Эстоніі.