XIV абласны адкрыты конкурс юных выканаўцаў «Пралескi»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
XIV абласны адкрыты конкурс юных выканаўцаў «Пралескi»

XIV абласны адкрыты конкурс юных выканаўцаў «Пралескi»

Брэст , Конкурс 25 Красавiка 2014

25 - 26 красавіка 2014 г. у Брэсце адбудзецца XIV абласны адкрыты конкурс юных выканаўцаў «Пралескi».
Мэта конкурсу - выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей і маладых выканаўцаў, далучэнне моладзі да лепшых культурных традыцый, развіццё традыцый нацыянальнай выканальніцкай школы.

Юныя канкурсанты будуць змагацца ў сольным выкананні твораў па спецыяльнасці скрыпка і віяланчэль. Пры гэтым у праграму выступу абавязкова павінен быць уключаны твор беларускага аўтара.
Намінацыі падзеленыя на ўзроставыя групы:

  • Малодшая група - да 9 гадоў;
  • Сярэдняя група - да 12 гадоў;
  • Старэйшая група - да 15 гадоў.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца Гран-Пры, дыпломамі I, II, III ступені.

Месца правядзення: Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы, г. Брэст
Дата правядзення: 25 - 26 красавіка 2014 г.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Брэст