Фестываль-карнавал роставых лялек і гульнявых праграм «Дасканалы свет казкі»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль-карнавал роставых лялек і гульнявых праграм «Дасканалы свет казкі»

Фестываль-карнавал роставых лялек і гульнявых праграм «Дасканалы свет казкі»

Дзятлава , Фэст 1 Мая 2014

1 траўня ў г. Дзятлава адбудзецца першы адкрыты фестываль-карнавал роставых лялек і гульнявых праграм «Дасканалы свет казкі».

Вас чакае сустрэча з любімымі персанажамі вядомых казак і мультфільмаў, конкурсная і канцэртная праграмы (на галоўнай сцэне фестывалю), тэматычныя гульнявыя, спартыўныя і інтэрактыўныя пляцоўкі.
У праграме фестывалю:

  • шэсце роставых лялек па горадзе
  • атракцыёны (батуты, машынкі; аквагрым і інш.)
  • займальныя гульні (настольныя і актыўныя), конкурсы, спаборніцтвы для дзяцей і дарослых
  • творчыя майстар-класы (па вырабе паветраных змеяў, жангляванню, фокусам і інш.)
  • выступы дзіцячых калектываў (вакальныя і танцавальныя нумары), фокуснікаў, жанглёраў, танцавальны флэш-моб роставых лялек
  • спектакль «Веснавое НаВушахСтаянне» (па матывах мультфільма «Маша і Мядзведзь») у выкананні Беларускага гульнявога тэатра роставых лялек «Dolls4All»
  • закрытая творчая лабараторыя па вырабе роставых лялек (заяўкі на ўдзел падаюцца загадзя)

Месца правядзення: г. Дзятлава
Час правядзення: 1 траўня, 11:00 - 18:00