- Галоўная
- →
- Навіны
XIV Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»

XIV Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
З 28 мая па 1 чэрвеня 2014 у г. Клімавічы пройдзе XIV Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».
Фестываль у чарговы раз збярэ прадстаўнікоў з Беларусі і іншых дзяржаў. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Спаборніцтвы праводзяцца ў 2 узроставых катэгорыях - малодшая (9-12 гадоў) і старэйшая (13-16 гадоў).
Заяўленыя наступныя намінацыі:
- «Вакальнае мастацтва» - намінацыі: салісты, ансамблі (дуэт, трыа, квартэт і інш.) народных і эстрадных спеваў;
- «Харэаграфічнае мастацтва» - намінацыі: харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца;
- «Выяўленчае мастацтва» - намінацыі: жывапіс, графіка;
- «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» - намінацыі: дэкаратыўна-прыкладная творчасць, мастацкія рамёствы.
Пераможцы фестывалю атрымліваюць Гран-пры, прызёры - дыпломы і памятныя прызы.
Праграмай фестывалю таксама прадугледжаны конкурсныя праслухоўванні, канцэртныя праграмы ўдзельнікаў і гасцей, майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурсы малюнкаў на мальберце і асфальце і многае іншае.