II Міжнародны фестываль The Beatles Shabli

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
II Міжнародны фестываль The Beatles Shabli

II Міжнародны фестываль The Beatles Shabli

Валожын , Open-air 31 Мая 2014

31 траўня - 1 чэрвеня на хутары Шаблі ў 100 кіламетрах ад Мінску адбудзецца II Міжнародны фестываль The Beatles Shabli.

Традыцыйна на фестывалі будуць гучаць любімыя песні легендарнай «ліверпульскай чацвёркі» у выкананні музычных калектываў з Беларусі і іншых краін. Так, хэдлайнерамі фестывалю стануць гурт з Сербіі The Bestbeat, які ўжо выступаў на фестывалі ў мінулым годзе, гурт з Татарстана Ca Va Bien, а таксама гурт з Расіі Father McKenzie (Растоў-на-Доне).
Сваё бачанне творчасці The Beatles прадставяць і музыканты з Беларусі - гурты FLAT, Real Jazz Band, Double C, Bulba Fusion.

Акрамя канцэрту гасцям фестывалю будуць прапанаваны разнастайныя забавы. Вы зможаце паспаборнічаць у настольных гульнях, згуляць у фрысбі, апрабаваць тралей - хуткасны спуск на спецыяльна прызначаным альпінісцкім рыштунку па нахільна нацягнутым тросе/вяроўцы, навучыцца відовішчнаму бразільскаму баявому мастацтву ў Міжнароднай школе капаэйры FICAG, прыняць удзел у майстар-класах па ёзе на пляцоўцы YoLife.
Паколькі фестываль прымеркаваны да Дня абароны дзяцей, не абыдзецца і без гульняў-конкурсаў для самых юных бітламанаў. Тут будзе арганізавана дзіцячая пляцоўка, дзе ўсім жадаючым будуць забяспечваць выдатны настрой артысты творчай майстэрні «Джокеры» і авангарднага тэатра «EYE». Таксама гасцям будзе прадстаўлена Батлейка ад рэжысёра Андрэя Жураўскага.

На Фестывалі таксама будзе арганізаваны Кірмаш, на якім будуць прадстаўлены сувенірныя лавачкі майстроў-рамеснікаў, палаткі з індыйскім і вінтажным адзеннем, чайная, а таксама кафэ з традыцыйнай і вегетарыянскай кухняй. Традыцыйную зону выгоды і камфорту на хутары Шаблі арганізуе Дом Фішэра, які пачастуе арыгінальнымі чайнымі напоямі, правядзе майстар-клас па стварэнні лаўца сноў і арганізуе рамантычны запуск нябесных ліхтарыкаў.

Чакаем усіх на самым пазітыўным фестывалі! All You Need is Love!

Месца правядзення: хутар Шаблі - вёска Малое Запруддзе, Валожынскі раён, Мінская вобласць
Час правядзення: 31 траўня (з 14:00) - 1 чэрвеня (да 18:00).