- Галоўная
- →
- Навіны
ХVІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».
ХVІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».
13-15 чэрвеня пройдзе ХVІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».
Гарадок Паставы запрашае ўсіх прафесійных музыкаў, аматараў і проста жадаючых атрымаць асалоду ад музыкі на Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Фестываль дазваляе праявіць сябе амаль пяці сотням ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі, Украіны і Славакіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і нават далёкай Венесуэлы. Госці свята змогуць паслухаць гранне на цымбалах, прывезеных з розных куткоў свету, патанчыць і проста правесці час з задавальненнем.
Упершыню фэст адбыўся ў 1992 годзе ў Паставах і з тых часоў месца правядзення свята нязменна. Вось ужо шаснаццаць гадоў фестываль мае статут міжнароднага. «Звіняць цымбалы і гармонік» закліканы адраджаць культуру фальклорнай музыкі, адукоўваць усіх, хто наведвае свята, і прыносіць людзям радасць.
Месца правядзення: г. Паставы, Віцебская вобласць
Час правядзення: 13-15 чэрвеня