- Галоўная
- →
- Навіны
«Сушка» фотаздымкаў
«Сушка» фотаздымкаў
26 Красавіка ў Магілёве ў чацвёрты раз пройдзе «Сушка» фотаздымкаў. Удзельнікі вывесяць свае фатаграфіі пры дапамозе прышчэпак на вяроўках на пляцоўцы насупраць Магілёўскай гарадской дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Ленінскай. У абмен на свае фатаздымкі можна забраць любыя працы, што спадабаліся. Пры гэтым сваю фатаграфію можна падпісаць, пакінуць на абароце кантактную інфармацыю альбо пасланне яе будучаму ўладальніку.
Незвычайная выстава збярэ на пешаходнай вуліцы горада ўсіх, хто захапляецца фатаграфіяй: фатографаў самага рознага ўзроўню - ад аматараў да прафесіяналаў, прыхільнікаў самых разнастайных жанраў і напрамкаў фотамастацтва - ад прыхільнікаў традыцыйнай здымкі да ламаграфіі.
Акцыя па абмене фатаздымкамі была прыдуманая і ўпершыню рэалізавана ў Санкт-Пецярбургу. Сёння міжнародны фотапраект аб'ядноўвае больш за 90 гарадоў і 40 000 удзельнікаў у розных краінах.
Месца правядзення: г. Магілёў, вул. Ленінская (дворык ля ўваходу ў інтэрнат МДУ імя А. Куляшова насупраць Магілёўскай гарадской дзіцячай школы мастацтваў)
Час правядзення: 12:00 - 17:00.