«Свята Бульбаша»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
«Свята Бульбаша»

«Свята Бульбаша»

Гарналыжны цэнтр «Сілічы» запрашае ўсіх 18 мая на «Свята Бульбаша»!
Акрамя насычанай шоу праграмы Вас чакае дэгустацыйны зала беларускай нацыянальнай кухні: стравы з бульбы, напоі (квас, сок бярозавы, аўсяны кісель) і закускі (сала з зубчыкам часныку, сала з хрэнам, сала з агурком, халадзец, каўбасы і г.д.); фотозона, на якой Вы атрымаеце імгненнае фота; завулак рамеснікаў і горад майстроў; рэканструкцыя рыцарскіх турніраў; дзіцячае тэатралізаванае прадстаўленне; абрад «Прысвечанне ў бульбашы»; дэманстрацыя тавараў і прадуктаў беларускіх вытворцаў; продаж беларускіх сувеніраў. Гасцям прапануецца вырабіць самім гаршчок з гліны, навучыцца плесці саламяных павукоў, хатнія абярэгі. Пройдзе майстар-клас па правядзенні абрадаў, па беларускім танцам, карагодам, спевам беларускіх песень, спартыўныя спаборніцтвы. Таксама будзе працаваць дзіцячая пляцоўка і тэрыторыя вольнага адпачынку, дзе можна ўтульна правесці час на пікніку пад нацыянальную беларускую музыку.

Месца правядзення: Гарналыжны цэнтр «Сілічы»
Час правядзення: 18 мая, 12.00 – 17.00