Х Міжнародны фестываль экстрэмальнай музыкі Metal Crowd Festival

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Х Міжнародны фестываль экстрэмальнай музыкі Metal Crowd Festival

Х Міжнародны фестываль экстрэмальнай музыкі Metal Crowd Festival

Рэчыца , Фэст 16 Жнiўня 2014

16-17 жніўня 2014 года ў адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі - горадзе Рэчыца - пройдзе юбілейны Х Міжнародны фестываль экстрэмальнай музыкі Metal Crowd Festival. У Рэчыцу зноў з'едуцца аматары дадзенага руху з усёй Беларусі, а таксама прыгранічных гарадоў Расіі і Украіны.

Фестываль ўжо ў які раз збярэ на адной сцэне больш за 40 гуртоў з розных краін Свету. Спіс удзельнікаў увесь час папаўняецца. Сярод іх такія калектывы, як:

  • Hate [Black/Death Metal, Польшча]
  • Arkona [Pagan/Folk Metal, Расія]
  • Dagoba [Industrial Death Metal, Францыя]
  • Mors Principium Est [Melodic Death Metal, Фінляндыя]
  • Susperia [Melodic Thrash Metal, Нарвегія]
  • Vedonist [Death/Thrash Metal, Польшча]
  • Illidiance [Industrial Metal, Расія]
  • Infestum [Black/Industrial Metal, Беларусь]
  • Posthumous Blasphemer [Technical Death Metal, Беларусь]
  • GrandExit [Progressive Death Metal, Швецыя]
  • Intra Spelaeum [Death/Doom Metal, Расія]
  • Guardians of Time [Power Metal, Нарвегія]
  • Fiend [Melodic Death Metal, Расія]
  • Methedras [Thrash/Death Metal, Італія]
  • Harmony Disorder [Melodic Death, Вялікабрытанія]

Арганізатарамі фестывалю прадугледжаны фота-і аўтографсэсіі. Ва ўсіх наведвальнікаў фестывалю будзе шанец сустрэцца з любімымі гуртамі, узяць у іх аўтограф і сфатаграфавацца.

Мерапрыемства традыцыйна будзе праходзіць на тэрыторыі Спартыўнага комплексу «Надзея», размешчанага практычна на выездзе з горада. Тут будуць арганізаваны кропкі харчавання (летнія кафэ, пункты гандлю прадуктамі і напоямі), на працягу 2 дзён будзе працаваць вялікая фестывальная гандлёвая палатка, якая прапануе мерчэндайз фестывалю і выступоўцаў. Акрамя таго, адміністрацыя СК прапаноўвае ўсім жадаючым магчымасць наведаць сауну.

Месца правядзення: г. Рэчыца, вул. Светлагорская Шаша, 1, Спартыўны комплекс «Надзея»
Час правядзення: 16-17 жніўня 2014 года