- Галоўная
- →
- Навіны
ІІ Міжнародны Рэтра-Мота Фэст «Кола Часу 2014»
ІІ Міжнародны Рэтра-Мота Фэст «Кола Часу 2014»
19 ліпеня 2014 г. на тэрыторыі Цэнтра экатурызму «Станькава» пройдзе ІІ Міжнародны Рэтра-Мота Фэст «Кола Часу 2014». Гэта будзе сапраўднае свята для аматараў мота-рарытэтаў!
Да ўдзелу ў фестывалі дапускаюцца матацыклы ўзору да 1984 года выпуску. Фестываль збярэ знатакоў рэтра матацыклаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Фінляндыі, якія змогуць пагутарыць і падзяліцца вопытам.
Праграмай фестывалю прадугледжаны выстава рэтра-матацыклаў, рэтра-мота ралі «Сябры», у якім удзельнікі будуць спаборнічаць не на хуткасць, а на вадзіцельскае майстэрства і тэарэтычныя веды, а таксама «18-ты злёт сяброў Явы» - традыцыйная сустрэча прыхільнікаў гэтай маркі матацыклаў.
Акрамя праграмных мерапрыемстваў ўдзельнікі і госці фестывалю могуць разлічваць на цікавыя гутаркі, смачную ежу, разнастайныя забавы: атракцыёны, катанне на конях і поні, комплекс ціраў (лазерны, пнеўматычны, стральба з лука і арбалета), лазертаг. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць наведаць экзатычны заасад, партызанскі лагер, скарыстацца паслугамі пракату ровараў або ролікавых канькоў, пагуляць у бадмінтон, валейбол, футбол.
Месца правядзення: Мінская вобл., Дзяржынскі р-н, в. Станькава, Цэнтр экатурызму «Станькава» (33 км ад Мінска па трасе М1 Мінск-Брэст)
Час правядзення: 19 ліпеня 2014 г., 10:00 - 17:00.