V Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» 2014

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
V Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» 2014

V Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» 2014

Магілеў , Фэст 31 Ліпеня 2014

З 31 ліпеня па 3 жніўня ў вёсцы Грудзічына, Магілёўская вобласць, адбудзецца V Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» 2014.

Госці свята змогуць не толькі душэўна адпачыць на беразе Чыгірынскага вадасховішча, але і паслухаць выступы бардаў з розных куткоў краіны і блізкага замежжа, нацешыцца рыбалкай, папарыцца ў лазні, а таксама, магчыма, паўдзельнічаць у самых розных спаборніцтвах - ад фота конкурсу да кулінарнага шоў па падрыхтоўцы Царскай юхі.

Праграма свята :

31 ліпеня (чацвер)
06.00 - 19.00 - Заезд гасцей свята, адпачынак, рыбалка, экскурсіі
11.00 - Старт міні-пленэра па каменнай скульптуры ў Горадзе майстроў в Грудзічына

1 жніўня (пятніца)
09.00 - 15.00 - рэгістрацыя удзельнікаў конкурсу аўтарскай песні «Гітара па крузе»; на працягу дня - заезд удзельнікаў і гасцей, размяшчэнне, выведка вадаёма, адпачынак, рыбалка, экскурсіі, праца выязнога гандлю і горада майстроў
12.00 - 18.00 - міні-канцэрты гасцей свята
14.00 - адкрыццё лазневага свята «Лазенкі -2014» і Кірмашы здароўя
15.00 - 18.00 - 1-й тур конкурсу аўтарскай песні «Гітара па крузе»
18.00 - 18.40 - урачыстае адкрыццё свята
18.40 - 01.20 - канцэрты, з удзелам бардаў з розных краін

2 жніўня (субота)
07.00 - 8.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў рыбалоўных спаборніцтваў
08.00 - 15.00 - рыбалоўныя спаборніцтвы
09.30 - 15.00 - II адкрыты партнёрскі турнір па пляжным валейболе
15.00 - 17.00 - другі тур конкурсу «Гітара па крузе» у выглядзе канцэрта
17.00 - 02.30 - канцэрты, з удзелам бардаў з розных краін

3  жніўня (нядзеля)
11.00 - 13.00 «Бард-марафон» з удзелам гасцей Свята
14.00 - закрыццё свята, ад'езд гасцей і ўдзельнікаў.

Месца: вёска Грудзічына, Магілёўская вобласць
Час: 31 ліпеня - 3 жніўня 2014 г.