- Галоўная
- →
- Навіны
Свята «Александрыя збiрае сяброў»
Свята «Александрыя збiрае сяброў»
5-6 ліпеня 2014 г. Александрыя зноў расхінае свае дзверы, запрашаючы ўсіх на народнае ўжо свята «Александрыя збiрае сяброў».
Упершыню свята адбылося 5 гадоў таму, зазываючы ўсіх адпачыць і нацешыцца канцэртам з удзелам беларускіх зорак, а таксама артыстаў блізкага замежжа. Танцы да раніцы, горад майстроў, выстава-кірмаш беларускай прадукцыі і, вядома ж, святкаванне Купалля. Гэтым летам гасцям і ўдзельнікам свята не прыйдзецца сумаваць - упершыню на падворку «Беларускай сялянскай хаты» будуць арганізаваны парасячыя і гусіныя бега. Аматарам актыўнага адпачынку прапануюць паўдзельнічаць у рухомых гульнях і спаборніцтвах. Акрамя таго, упершыню з'едуцца скульптары па дрэве з розных гарадоў Беларусі, прадэманструюць сваё майстэрства і ўпрыгожаць свята разьбянымі скульптурамі.
Месца: Магілёўская вобл., Шклоўскі р-н, АГ-к. Александрыя
Час: 5-6 ліпеня