- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў - 2014»
Фестываль сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў - 2014»
26-27 ліпеня ў г. Мсціславе адбудзецца свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў - 2014». Праграма фестывалю з кожным годам становіцца ўсё больш насычанай. Акрамя традыцыйных рыцарскіх турніраў і спаборніцтваў, старадаўніх танцаў на адкрытых пляцоўках, выступаў гуртоў сярэднявечнай музыкі, правядзення розных майстар-класаў, паказальных выступленняў, выстаў, конкурсаў, у гэтым годзе арганізатары абяцаюць здзівіць гасцей разнастайнымі сярэднявечнымі забавамі, сярод якіх мышыныя і тараканавыя скачкі. Акрамя таго, у рамках фестывалю прадугледжаны сярэднявечныя праграмы для дзяцей і сямейнага адпачынку.
У мерапрыемстве прымуць удзел клубы гістарычнай рэканструкцыі, этнаграфічныя і фальклорныя калектывы, рамеснікі з Беларусі і Расіі.
Праграма фестывалю:
26 ліпеня (субота)
09.00 Сустрэча гасцей на фарпостах горада
Кафедральны сабор Аляксандра Неўскага, кармеліцкі касцёл
09.00 Малебен у гонар воінаў - мсціслаўцаў, якія загінулі за Айчыну на полі бітвы
Цэнтральная плошча
11.30 - 12.30 Урачыстае адкрыццё свята: шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў, конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора»
22.30 - 24.00 Выступ танцавальнага калектыву «Фламея» (танец «New Flamenko»), музычнага гурта «Літы талер». Фаер-шоў (выступ гуртоў: «Элементаль», «Яварына», «Маёр»)
24.00 Святочны феерверк
Вуліца Юрчанка
12.00 Выстава-экспазіцыя арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада «Мсціслаў старажытны»
12.00 - 13.00, 16.00 - 17.00 Спектаклі батлеечных тэатраў «Сярэднявечныя містэрыі»
Замкавая гара
13.00 - 14.00 Адкрыццё рыцарскіх турніраў «Ратнае кола». Выступ танцавальнага калектыву «Фламея» («Авэ Марыя», «Андалузскі танец»). Рыцарскі конны турнір (Конна-гістарычны клуб «Залатая шпора»)
14.00 - 15.00 Турнір лучнікаў
15.30 - 16.20 Паказальныя выступленні і гульні з гледачамі (Ваенна-спартыўны клуб «Варта»)
16.20 - 16.40 Выступ і майстар-клас для гледачоў па сярэднявечных танцах ад танцавальнага калектыву «Яварына»
16.40 - 17.30 Турнір пяцёрак
18.00 - 18.10 Музычна-харэаграфічная праграма «Народная сярэднявечная» у выкананні танцавальнага калектыву «Фламея»
18.10 - 18.40 Рыцарскія конныя забавы (клуб «Залатая шпора»)
18.40 - 19.40 Бітва дзвюх армій
20.00 - 21.00 Канцэрт гурта «PAWA»
21.00 - 22.00 Начныя бугурты
00.30 - 00.50 Фаер-шоў (група «Яварына»)
00.50 - 01.50 Канцэрт фолк-гурта «Irdorath»
01.50 - 03.00 Сярэднявечная дыскатэка
Кармеліцкі касцёл
12.30 - 19.00 Экскурсія ў кармеліцкім касцёле з наведваннем вежаў і скляпоў
Ансамбль езуіцкага кляштара
12.30 - 15.00 Экскурсія па тэрыторыі калегіума езуіцкага кляштара з наведваннем выставы-дэгустацыі вінных і безалкагольных напояў, малочнай і хлебабулачнай прадукцыі «Манастырскі паграбок»
15.00 - 16.00 Тараканавыя скачкі: у гонках ўдзельнічаюць мадагаскарская шыпячыя прусакі, якія дасягаюць у даўжыню 6-10 см, час забегу 2-4 хвіліны
17.00 - 18.00 Пацучыны лабірынт. Уся ваша кампанія будзе з азартам і заміраннем сачыць за рухамі беласнежных падарожнікаў па лабірынце, дапамагаць ім у пераадоленні перашкод і рабіць стаўкі!
Гарадскі сквер
12.30 - 15.00 Праца відэасалонаў на танцавальнай пляцоўцы (Дэманстрацыя відэафільма для дзяцей «Джасцін і рыцары доблесці»)
15.00 Выстава паляўнічых сабак
19.00 - 21.00 Праца відэасалонаў на танцавальнай пляцоўцы (Дэманстрацыя відэафільма для дарослых «Рыцары» (2013г)). Тэніс. Більярд.
Вуліцы Савецкая, Урыцкага і Калініна
10.00 Праца «Горада майстроў», атракцыёнаў, кірмаша
Дзіцячы сквер
12.30 - 15.00 Канцэртна-забаўляльныя, гульнявыя праграмы для дзяцей
12.30 - 17.00 Катанне на поні
27 ліпеня (нядзеля)
Ансамбль езуіцкага кляштара
11.30 - 14.00 Экскурсія па тэрыторыі калегіума езуіцкага кляштара, выставы-дэгустацыі вінных і безалкагольных напояў, малочнай і хлебабулачнай прадукцыі «Манастырскі паграбок»
Замкавая гара
12.00 - 12.10 Адкрыццё другога дня свята. Выступ танцавальнага калектыву «Фламея» (іспанскі танец)
12.10 - 12.50 «Чатыры эпохі беларускай кавалерыі» (клуб «Залатая шпора»)
12.50 - 13.00 Выступ калектыву «Яварына»
13.00 - 13.30 Штурм замка (3 намінацыі: штурм маста, штурм палісада, штурм замка)
13.30 - 14.00 Закрыццё свята. Падвядзенне вынікаў рыцарскіх турніраў, узнагароджанне рыцарскіх клубаў
Месца правядзення: Магілёўская вобл., г. Мсціслаў
Час правядзення: 26-27 ліпеня 2014