- Галоўная
- →
- Навіны
«Аненскі кірмаш»
«Аненскі кірмаш»
Усім сапраўдным знатакам прыгажосці коней варта наведаць «Аненскі кірмаш», што пройдзе 22 і 23 жніўня ў мястэчку Зэльва , Гродзенская вобласць.
Што ні кажы, але коні спакон веку лічацца сімвалам мудрасці і здаровай прыгажосці. Вось і «Аненскі кірмаш», так ужо гістарычна склалася, стаў пастаянным месцам, дзе людзі маглі прыгледзець сабе добрага коніка, патаргавацца, а таксама "людзей паглядзець і сябе паказаць" - бо кірмаш гэты быў другім па велічыні ў Старым Свеце, і часам на таргі з'язджалася да пяці тысяч купцоў.
У нашы дні традыцыю захоўваюць, і на «Анненскім кірмашы» госці змогуць хай і не купіць, але з выгодай пракаціцца на кані або ў брычцы, стаць сведкам конна-спартыўных мерапрыемстваў, што пройдуць на стадыёне «Колас». На кірмашы, акрамя таго, будзе арганізавана выстава-продаж караваяў, арганізаваны кірмаш рамёстваў і «Горад майстроў». Будуць працаваць атракцыёны для дзяцей, выстава мясцовых мастакоў, выступяць артысты.
Месца: Зэльва, Гродзенская вобласць
Час: 22-23 жніўня 2014 года