Фестываль «У госці да Лепельскага Цмоку»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль «У госці да Лепельскага Цмоку»

Фестываль «У госці да Лепельскага Цмоку»

Лепель , Фэст 7 Верасня 2014

7 верасня ў горадзе Лепель Віцебскай вобласці пройдзе фестываль беларускай міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмоку». Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 11.00, пасля чаго пройдзе музычна-этнаграфічная праграма з удзелам носьбітаў аўтэнтычнай культуры і міфалогіі.

Акрамя таго намечана прэзентацыя жартоўнай песні пра Цмока і правядзенне пазнавальна-інтэрактыўнай віктарыны з падарункамі. Усе жадаючыя мерапрыемства змогуць прыняць удзел у гісторыка-краязнаўчай гульні «У госці да Цмоку», а для самых маленькіх будзе арганізавана праграма «Казкі Дамавічка для самых маленькіх». Для юных мастакоў, выхаванцаў школы мастацтваў горада Лепеля пройдзе пленэр пад назвай «Мой край у легендах і паданнях», а для аматараў паэзіі пройдуць літаратурныя сустрэчы з удзелам клуба «Выток».

Таксама перад гасцямі свята выступяць ансамбль народнай музыкі, песні і танца «Рэй», тэатр сярэднявечнай культуры «Яварына» з музычна-танцавальнай праграмай «ВКЛ XIII - XV стагоддзя», група папулярнай беларускай музыкі «Рэха» і група неафолк-рок «Рокаш».

Не абыдзецца і без дзелавой часткі: з 15.00 па 17.00 пройдзе навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях папулярызацыі міфалогіі, як часткі культуры беларусаў. Свята завершыцца узнагароджаннем найбольш актыўных удзельнікаў.