Навагоднія балі ў Мірскім замку

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Навагоднія балі ў Мірскім замку

Навагоднія балі ў Мірскім замку

Мір , Новы год 3 Студзеня 2015

2 і 3 студзеня 2015 г. Мірскі замак запрашае на навагоднія балі.

2 студзеня машына часу на некалькі гадзін перанясе гасцей у 20-30-я гг. ХХ ст. Для аматараў той эпохі будзе арганізаваны Рэтра-салон з запальнымі танцамі, фотаздымкамi ў старадаўніх інтэр'ерах і праглядам нямога кіно. Прыемным дадаткам стане начная экскурсія па цудоўных залах замка. У завяршэнне вечара будзе абрана самая стыльная і элегантная пара, якую чакае сюрпрыз.

Месца: Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2, музей «Замкавы комплекс «Мір»
Час: 19:00

Наведаць Мірскі замак Вы можаце ў рамках зборнай экскурсіі, якая фарміруецца кожную нядзелю. З графікам экскурсій Вы можаце азнаёміцца на інтэрнэт-партале Ekskursii.by у раздзеле Зборныя групы.

Для невялікіх груп магчыма арганізацыя індывідуальных экскурсій, у тым ліку на замежных мовах, а таксама арганізацыя абеду ці банкета ў нацыянальным стылі.