- Галоўная
- →
- Навіны
«Крос-кантры марафон»
«Крос-кантры марафон»
Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у спаборніцтвах па горным веласіпедзе - крос-кантры марафоне, які адбудзецца 21 чэрвеня.
Крос-кантры марафон - адзін з самых цікавых відаў веласіпедных спаборніцтваў. Гэта не проста гонкі - гэта сапраўдная прыгода на мяжы магчымасцяў чалавека і тэхнікі, дзе кожны можа знайсці сабе суперніка па сілах. Нядзіўна, што марафоны па перасечанай мясцовасці збіраюць на стартах велізарную колькасць удзельнікаў.
Веламарафон - выдатная магчымасць добра правесці час. Вы зможаце з задавальненнем пракаціцца разам з сябрамі або праверыць свае сілы бок аб бок з наймацнейшымі гоншчыкамі краіны. Наведаць веласіпеднае свята Вы можаце ў якасці ўдзельнікаў, балельшчыкаў, фатографаў, груп падтрымкі або проста гледачоў.
Месца: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, Музейны комплекс «Дудуткі»Час: 21 чэрвеня