«Залатая шпора - 1812»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
«Залатая шпора - 1812»

«Залатая шпора - 1812»

Валожын , Фэст 6 Чэрвеня 2015
6 чэрвеня 2015 года аграсядзіба «Залатая шпора» ў вёсцы Міжрэчча Валожынскага раёна запрашае акунуцца ў атмасферу 1812 года. Нацешыцца незабыўным святам можна будзе ў рамках фестывалю-рэканструкцыі «Залатая шпора - 1812». Госці мерапрыемства ўбачаць рэканструкцыю бітвы пры ўдзеле кавалерыі і пяхоты семнаццатага ўланскага палка Вялікага княства Літоўскага, а таксама змогуць і самі паўдзельнічаць, узяўшы напракат гістарычны касцюм ў стылі ампір, каб яшчэ больш пагрузіцца ў эпоху пачатку дзевятнаццатага стагоддзя. Цэнтральнай падзеяй фестывалю стануць кавалерыйскія спаборніцтвы на піках і шаблях, а таксама спаборніцтвы па джыгітоўцы.

Месца правядзення: сядзіба «Залатая шпора» ў вёсцы Міжрэчча, Валожынскі раён, Мінская вобласць
Час правядзення: 6 чэрвеня 2015 г.