Міжнародны кулінарны фэст «Мотальскiя прысмакі 2015»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Міжнародны кулінарны фэст «Мотальскiя прысмакі 2015»

Міжнародны кулінарны фэст «Мотальскiя прысмакі 2015»

Іванава , Фэст 8 Жнiўня 2015

7 і 8 жніўня 2015 года у вёсцы Моталь Брэсцкай вобласці адбудзецца адна з самых «смачных» падзей года — VIII Міжнародны кулінарны фэст «Мотальскiя прысмакі». Гэта свята дасць магчымасць гасцям фэсту не толькі пазнаёміцца з унікальнымі даўнейшымі кулінарнымі традыцыямі Беларускага Палесся, але і паспрабаваць знакамітыя мотальскія кілбасы і пірогі, прадэгуставаць стравы лепшых гаспадынь.
Адкрые фестываль урачыстае шэсце ўдзельнікаў і тэатралізаванае прадстаўленне на галоўным пляцы вёскі. У праграме фэсту — круглы стол, прагляд-дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, вечаровы «Мотатльскі баль» і пышнае канцэртна-лазернае шоу «Запальваем зоркі фэсту». Па традыцыі, у святочныя дні на вуліцах завернуцца рамесныя і гандлёвыя шэрагі, дзе госці змогуць паспрабаваць знакамітыя мотальскія кілбасы і пірогі, іншыя стравы мясцовых гаспадынь. Каларытную атмасферу створаць выступы беларускіх фальклорных ансамбляў, старажытныя гульні і народныя абрады.
Кулінарны фэст «Мотальскiя прысмакі», свята-конкурс страў Палескай кухні, які ўпершыню прайшоў у 2008 годзе, ужо мае міжнародны статус і збірае велізарную колькасць гасцей.

Месца: вёска Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць.
Час: 7 і 8 жніўня 2015