Open-air купальскі фестываль «Свята сонца»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Open-air купальскі фестываль «Свята сонца»

Open-air купальскі фестываль «Свята сонца»

Пухавічы , Open-air 19 Чэрвеня 2016

З 18 па 19 чэрвеня ў музэйным комплексу «Дудуткі» пройдзе open-air купальскі фестываль «Свята сонца»!

Мэта праекта - папулярызацыя беларускай культуры, гісторыі і нацыянальных традыцый, стымуляванне культурнай адукаванасці, цікавы, актыўны і пазнавальны адпачынак.

Фестываль прымеркаваны да дню летняга сонцастаяння, народнаму святу Купаллю. Гасцей чакае open-air канцэрт з удзелам знакамітых калектываў айчыннай і замежнай сцэны (folk / folk-rock / pagan / metal), майстар-класы, навуковыя семінары і канферэнцыі, вогненнае шоу, вялікае купальскае вогнішча, факельнае шэсце да ракі Пціч, выступы вулічных тэатраў, музыкаў і танцораў, спаборніцтвы лучнікаў, купальскія карагоды і іншыя забавы!

На тэрыторыі фестывалю будзе размяшчацца наметавы лагер з этна-пляцоўкай, старадаўнім кірмашом, горадам майстроў, абрадавай пляцоўкай, пляцоўкай для спартыўных ды настольных гульняў і іншымі лакацыямі.

Месца : Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, музэйны комплекс «Дудуткі»
Час : з 18 па 19 чэрвеня 2016 года