- Галоўная
- →
- Навіны
Народныя гулянні «Праводзіны Матухны Зімы»

Народныя гулянні «Праводзіны Матухны Зімы»
Народныя гулянні «Праводзіны Матухны Зімы» адбудуцца ў Сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы 12 сакавіка 2016 г.
У гэты дзень вы зможаце пакаштаваць румяныя бліны з начынкамі, гарачую травяную гарбату, шашлык з дзічыны, пачастункі палявой кухні. А таксама мы прапануем у 11.00 наведаць аглядную экскурсію па Белавежскай пушчы з заездам у Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій, пасля чаго аўтобус даставіць Вас у маёнтак Дзеда Мароза, дзе Вы зможаце акунуцца ў святочную атмасферу Масленіцы. У 16:15 адбудзецца галоўная падзея Свята - Праводзіны Матухны Зімы на Паўночны полюс, а таксама спальванне пудзіла Масленіцы пад карагоды і народныя песні.
- казачныя экскурсіі па аб'ектах Маёнтка беларускага Дзеда Мароза;
- канцэртная праграма на галоўнай сцэне Маёнтка;
- танцавальная праграма;
- народныя гульні «Маладзецкая забаўкі»;
- выставы-продажу і майстар-класы «Горада майстроў»;
- «Бяспройгрышная латарэя».
Месца: Белавежская пушча, Сядзіба Дзеда Мароза
Час: 12 сакавіка 2016 г. з 11.00
Падзеі горада Камянюкі / Белавежская пушча
-
1 - 3 Жнiўня 2025падрабязней
З 1 па 3 жніўня 2025 года у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» адбудзецца фестываль палявання і рыбалоўства — новая ініцыятыва Нацыянальнага парка, накіраваная на захаванне традыцый і папулярызацыю ўнікальнай культурнай гісторыі тутэйшых лясоў.
Гэты фестываль задуманы як штогадовая падзея, якая дазволіць узгадаць багатую гісторыю палявання і рыбалоўства ў Беларусі і прыцягнуць увагу да прыродных і турыстычных магчымасцей Белавежскай пушчы.Мэтай фестывалю з'яўляецца захаванне традыцый паляўнічай і рыбалоўнай культуры Беларусі, а таксама развіццё падзейнага турызму. Гэтае мерапрыемства стане не толькі святам для аматараў прыроды і актыўнага адпачынку, але і пляцоўкай для прасоўвання турыстычнага патэнцыялу рэгіёна, што ў сваю чаргу дапаможа павялічыць колькасць гасцей і даходы ад турыстычных паслуг.
Гасцей чакае насычаная праграма:
- Фестываль-конкурс вабільшчыкаў — спаборніцтва майстроў, якія ўмеюць прыцягваць дзічыну з дапамогай гукаў.
- Фестываль-конкурс паляўнічай кухні.
- Выстава-конкурс трафеяў.
- Выстава сабак паляўнічых парод з паказальнымі выступленнямі.
- Спаборніцтвы па стэндавай стральбе.
- Канцэртная праграма і вячэрняя дыскатэка - музычная частка фестывалю для стварэння святочнага настрою.
Фестываль абяцае стаць яркай падзеяй, якая аб'яднае аматараў прыроды, палявання, рыбалкі і актыўнага адпачынку.
Наведаць нацыянальны фестываль палявання і рыбалоўства ў Белавежскай пушчы Вы можаце зручна размясціўшыся ў гасцінічным комплексе «Каменюкі», а адправіць заяўку на браніраванне можна ўжо зараз.
Месца: Камянецкі раён, в. Каменюкі
Час: 1-3 жніўня, 2025 года